Іранскія ўлады занепакоеныя тым, што большасць іранцаў супраць абавязковага нашэння хіджаба

Большасць іранцаў лічыць, што жанчыны павінны самі вырашаць, насіць хустку ці не, гаворыцца ў справаздачы адміністрацыі прэзідэнта Ірана. Улады краіны занепакоеныя пратэстамі супраць хіджаба.

04.02.2018 / 14:02

Усё больш іранцаў выступаюць супраць абавязковага нашэння хіджаба. Пра гэта са спасылкай на дадзеныя справаздачы стратэгічнага цэнтра пры адміністрацыі прэзідэнта Ірана паведамляе агенцтва dpa.

Іранскія ўлады занепакоеныя гэтай тэндэнцыяй, гаворыцца ў дакуменце. Па іх ацэнцы, большасць жыхароў краіны лічыць, што не дзяржава, а самі жанчыны павінны вырашаць, насіць ім хіджаб ці не. Затрыманні і грашовыя штрафы з боку паліцыі нораваў, якая сочыць за выкананнем правілаў нашэння жаночага адзення ў грамадскіх месцах, не даюць эфекту, гаворыцца ў справаздачы.

З канца снежня ў іранскіх гарадах ідзе кампанія супраць абавязковага нашэння хіджаба. Жанчыны публічна здымаюць хусткі і размахваюць імі, як сцягамі. За падобныя акцыі пратэсту былі затрыманыя як мінімум 30 жанчын. У апошнія дні кампанію супраць хіджабаў падтрымалі таксама дэпутаты іранскага парламента.

Чытайце таксама:

Іранкі пратэстуюць супраць хіджабаў — упершыню за 40 гадоў ФОТЫ

Nina.nn.by