Прэм'ер Канады прыйшоў на эканамічны форум у шкарпэтках з качачкамі ФОТАФАКТ

а вам як?

Прэм'ер Канады Джасцін Трудо вядомы сваімі неардынарнымі крокамі ў галіне піяру. Гэтым разам ён здзівіў удзельнікаў і журналістаў на Cусветным эканамічным форуме ў Давосе, прыйшоўшы на выступ у каляровых шкарпэтках у качачкі, паведамляе Huffington Post.

26.01.2018 / 18:36

Такім простым чынам кіраўнік канадскага ўрада стаў адным з галоўных н'юсмейкераў дня — і нагадаў прысутным, што не варта надта сур'ёзна ставіцца да ўсяго.

Джасцін Трудо з нобелеўскай лаўрэаткай Малалай Юсафзай у Давосе.

Nina.nn.by