І зноў сэксізм у рэкламе бургераў: чырлідарак параўноўваюць са «смачненькім»

што думаеце?

«Бургер Кінг» працягвае правакаваць. Днямі ў афіцыйным беларускім інстаграм-акаўнце з’явілася рэклама, што заклікае «Глядзець на смачненькае». І ў якасці гэтага «смачненькага» мы бачым чырлідарку з фастфудам у руках.

23.01.2018 / 11:50

Публикация от BURGER KING® Беларусь (@burgerkingbelarus)

«Бургер Кінг» не першы раз выкарыстоўвае падобныя прыёмы ў рэкламных кампаніях. Раней яны прапаноўвалі страву з назвай «Вялікі хрэн для Вольгі Бузавай», выкарыстоўвалі вобраз Дзіяны Шурыгінай. За гэта кампанію неаднаразова абвінавачвалі ў сэксізме і аб’ектывацыі: піяршчыкі выкарыстоўваюць жаночае цела як тавар.

У беларускіх акаўнтах раней таксама выходзілі двухсэнсоўныя рэкламы кампаніі. Напрыклад, вось гэтая, дзе жаночыя грудзі параўноўваюць з курынымі грудкамі.

Nina.nn.by