Беларуска заўважыла ва Уфе краму беларускага адзення — за такія рэчы не сорамна

як вам?

Кандыдат псіхалагічных навук, даследчык Людміла Мірзаянава, прыляцеўшы днямі ў Расію, убачыла ў гандлёвым цэнтры Уфы брэндавую краму беларускага адзення і не змагла прайсці міма.

17.01.2018 / 00:06

«Зайшла па прадукты ў гандлёвы цэнтр Уфы, як раптам маю ўвагу прыцягнула крэатыўнае паліто на манекене. Пацікавілася, што за брэнд, аказалася, Papilio. Усе рэчы з нашай Беларусі, з Брэста! Так цёпла стала на душы!» — напісала Людміла ў фэйсбуку і змясціла здымкі з крамы.

Модны дом «Папіліё» быў заснаваны ў Брэсце яшчэ ў 2002 годзе. Ён вядомы найперш калекцыямі вытанчаных сукенак для самых розных урачыстасцяў. Даволі хутка кампанія выйшла на рынкі Расіі, Польшчы, Чэхіі, Грэцыі, ЗША, Канады, Новай Зеландыі.

У 2009-м стваральніца і крэатыўны дырэктар моднага дома стварыла ўласны брэнд — Alena Goretskaya. Гэта як вечаровыя ўборы, так і штодзённыя рэчы ў стылі кэжуал.

Паліто, якое спыніла Людмілу, якраз ад Алены Гарэцкай.

Ці падабаецца вам?

Nina.nn.by