Фатограф паказаў людзям іх «ідэальныя» твары: меншы нос і большыя вочы

Ідэя эксперыменту брытанскага фотамастака Скота Часерота была ў тым, каб паказаць, якімі людзі хацелі б бачыць сябе ў люстэрку. Скот правёў звычайную партрэтную фотасесію, а пасля апрацаваў кадры, па-рознаму мяняючы рысы твару людзей.

14.01.2018 / 13:35

Потым удзельнікам паказалі варыянты іх «дапрацаванай» знешнасці. У гэты момант мазгавы сканер Emotiv счытваў іх рэакцыю. У выніковую серыю трапілі толькі тыя здымкі, дзе людзі спадабаліся самі сабе найбольш.

Атрымаўся праект Original Ideal — рэальнае (злева) і ідэальнае (справа) адлюстраванне людзей.

Nina.nn.by