Пасля 62 год забароны жанчынам Шры-Ланкі дазволілі купляць алкаголь

Улады Шры-Ланкі адмянілі забарону на продаж алкаголю паўнагадовым жанчынам, прызнаўшы яго дыскрымінацыйным. Забарона дзейнічала з 1955 года, паведамляе Бі-Бі-Сі.

11.01.2018 / 23:53

Цяпер жанчынам таксама будзе дазволена працаваць у месцах, дзе ёсць алкаголь, без дазволу ўладаў, — заявіў міністр фінансаў Шры-Ланкі Мангала Самаравера. Паводле яго, гэтыя законы былі перашкодаю ў развіцці краіны, і міністэрства фінансаў павінна садзейнічаць іх пераадоленню.

Кансерватыўная частка грамадства аднак лічыць, што адмена забароны можа паспрыяць павялічэнню колькасці жанчын, якія ўжываюць алкаголь, і пратэстуе супраць лібералізацыі права. Цяпер алкагольныя напоі змогуць набываць мужчыны і жанчыны, якім споўнілася 18 год.