У Ісландыі будуць штрафаваць кампаніі, якія плацяць жанчынам менш

У Ісландыі цяпер законам забаронена плаціць жанчынам менш, чым мужчынам за тую ж працу, паведамляе currenttime.tv.

08.01.2018 / 10:51

У студзені 2018 у Ісландыі ўступіў у сілу першы ў свеце закон аб роўнай аплаце працы для мужчын і жанчын за аднолькавую працу. Паводле новага закона, з гэтага часу кампаніі, у якіх працуюць больш за 25 чалавек, абавязаны праходзіць спецыяльную сертыфікацыю і пацвярджаць, што яны прапануюць роўную аплату для мужчын і жанчын на аднолькавых пазіцыях.

Калі кампаніі будуць парушаць закон або спозняцца з праходжаннем сертыфікацыі, на іх могуць накладвацца штрафы, сума якіх будзе ўзрастаць штодня. Штраф, у залежнасці ад рашэння суда, можа дасягаць 50000 ісландскіх крон за дзень, гэта каля $480. Апроч іншага, закон уводзіць больш жорсткія патрабаванні да прадухілення дамаганняў і дыскрымінацыі на працоўным месцы.

Цалкам пазбавіцца ад гендарнай розніцы ў аплаце Ісландыя плануе да 2022 года.

Ісландыя ўжо некалькі гадоў запар займае першае месца ў глабальным індэксе гендарнай роўнасці, які штогод з 2006-га публікуе Сусветны эканамічны інстытут.

У 2017 годзе ў яго ўключаны 144 краіны. Усе яны выбудаваны па змяншэнні індэкса роўнасці. Ён вызначаецца ад нуля да адзінкі, дзе нуль азначае бяспраўе аднаго з полаў, а адзінка — поўную роўнасць.

У пяцёрку самых раўнапраўных краін увайшлі:

У канцы спісу аказаліся: