Скандал у Нью-Ёрку: мастачка намалявала на пяціпавярховіку чэлес, а яго зафарбавалі

Работу шведскай мастачкі Караліны Фалькольт папрасілі прыбраць жыхары дома, на якім яна была змешчана.

28.12.2017 / 18:07

Жыхары мегаполіса мелі магчымасць палюбавацца на экстравагантную выяву, якая з'явілася на Каляды, усяго тры дні. Пасля яна знікла, піша The Guardian.

Фота theguardian.com.

Першапачаткова, дарэчы, графіці з чэлесам не планавалася. Але калі на доме непадалёк мастачка намалявала на ўсю сцяну похву, то зразумела, што без яго ніяк.

«Я ніколі не чула так шмат смеху і не бачыла так шмат шчаслівых твараў як калі малявала гэтае графіці», — напісала Караліна, калі работа над выявай чэлесу была завершаная.

Да незвычайнага арт-аб'екта ўсе паставіліся па-рознаму. 

«Нам такое не падабаецца», — заявіў гаспадар пральні, што знаходзіцца па суседству.

Турыстка з Таронта назвала графіці «візуальным дамаганнем».

Студэнт мастацкай акадэміі, размешчанай паблізу, выказаўся так: «Некаторыя мяркуюць, што гэта і ёсць сучаснае мастацтва. Мяне графіці не абражае, але і не хвалюе, я не збіраюся марнаваць шмат часу на думкі пра гэта».

Іншыя ацанілі яркую палітру малюнка. «Колеры робяць яго вельмі мастацкім. Я пасмяялася, але ў сябе [на доме] такога не хацела б», — пракаментавала дзяўчына з Лос-Анджэлеса.

A post shared by CAROLINA FALKHOLT (@carolinafalkholt) on

Мастачка адрэагавала на рэакцыю грамадскасці і далейшае зафарбоўванне графіці па-філасофску. «Мастацтва — адно з апошніх месцаў, дзе мы можам быць сапраўды свабоднымі ў абмеркаванні складаных тэм», — сказала яна.

Цікава, што да выявы жаночых палавых органаў прэтэнзій ні ў каго не ўзнікла. Імаверна праз тое, што малюнак атрымаўся даволі абстрактным.

A post shared by CAROLINA FALKHOLT (@carolinafalkholt) on

Nina.nn.by