Алімпійская прызёрка стала стаматолагам і не шкадуе ВІДЭА «Прывату»

Кар’ера спартоўцаў не вечная. Можна сказаць, кароткая. Звычайна былыя чэмпіёны становяцца трэнерамі ці чыноўнікамі ў спартовай галіне, бывае, ідуць у бізнэс ці палітыку. Але некаторыя здзіўляюць сваімі новымі прафесіямі.

01.12.2017 / 13:40

Госця «Прывату» з Валярынай Куставай на тэлеканале «Белсат» — гімнастка, прызёрка Алімпіяды, а цяпер… стаматолаг Глафіра Марціновіч. Яе заробак зменшыўся ў пяць разоў, затое, лічыць гераіня, яна займаецца сапраўднай прафесіяй. А спорт — гэта хобі, нават для прызёраў Алімпійскіх гульняў і прафесійных спартоўцаў.

Канечне, не засталося па-за ўвагай і асабістае жыццё алімпійскіх чэмпіёнаў:

Nina.nn.by