Маці расплакалася, бо не пазнала сына пасля пластычных аперацый ФОТА
Удзельнік папулярнага тайландскага тэлешоу «Let Me In Thailand» 22-гадовы Напажыт Манлін выйграў магчымасць выправіць сваю знешнасць пластычнымі аперацыямі, паведамляе Daily Mail.
28.11.2017 / 17:07
Аднак ідэальная знешнасць сына расчаравала маці, якая проста яго не пазнала. Жанчына расплакалася проста ў эфіры праграмы.
Фота маладога чалавека да і пасля аперацый.
Хлопец напісаў ліст у праграму, паколькі дэфармаваная сківіца не толькі выклікала цяжкасці пры жаванні, але і замінала ў зносінах з дзяўчынамі, малады чалавек камплексаваў. Стваральнікі праграмы выбралі для ўдзелу яго.
Аднак вынік некалькіх аперацый пераўзышоў усе ягоныя чаканні. Хлопец спрабаваў пераканаць маці, што дзякуючы лепшай знешнасці ў яго будзе нашмат больш сяброў, што яму будзе лягчэй будаваць адносіны. Але маці толькі паўтарала ў слязах: «Гэта ты? Гэта сапраўды ты?»
Момант сустрэчы з маці.