Беларуска паказала ў коміксах жыццёвыя сітуацыі, якія замінаюць здаровым адносінам
Мы ўсе вельмі розныя, і трэба ці ўспрымаць адно аднаго такімі, якімі мы ёсць, ці навучыцца шукаць кампрамісы.
26.11.2017 / 14:07
Публікуем 10 жартаўлівых коміксаў серыі «Праблемы, якіх можна пазбегнуць» ілюстратаркі Наталлі Лосевай з жыццёвымі замалёўкамі, у якіх, магчыма, хтосьці пазнае сябе ці суседа.
Наталля Лосева.
Наташа нарадзілася ў Брэсце. Шэсць гадоў яна адпрацавала доктаркай, але з кожным днём усё больш упэўнівалася, што гэта не яе. А вось коміксы і ілюстрацыі — дакладна родная тэма. Сёння дзяўчына вучыцца на падрыхтоўчых курсах у Акадэміі мастацтваў і пастаянна практыкуецца, практыкуецца і практыкуецца. Усё для таго, каб аднойчы стаць вядомай ілюстратаркай з адметным голасам і стылем і выдаваць кніжкі для дзяцей і дарослых.
Ілюстрацыі Наташы можна ўбачыць у календарах, на паштоўках і не толькі, а таксама на яе сайце.
Вы самі вольныя вырашаць, калі вам жаніцца і нараджаць дзяцей.
Калі вам не хочацца галіцца — не рабіце гэта.
Хлопчыкам не павінна быць сорамна плакаць, а дзяўчынкам — ганяць без касметыкі і ў кросах.
Адносіны мусяць быць свабодныя ад эгаізму.
Маніпуляцыі і ўльтыматумы — прыкметы інфантыльнасці і нездаровых адносінаў.
Сэксуальнае адзенне не заўсёды азначае даступнасць.
У здаровых стасунках партнёры дзеляць хатнія і іншыя абавязкі.