Беларускі бровар выпусціў піва з этыкеткай, на якой цалуюцца дзяўчаты

Бровар «Mad Frog Brewery» на гадавіну свайго існавання выпусціў новы гатунак піва з дыні і мяты пад назвай «Experience». Этыкетка на навінцы таксама эксперыментальная — на ёй вось-вось пацалаюцца дзве дзяўчыны.

21.11.2017 / 12:45

Этыкетка новага піва.

Калі хто глядзеў фільм «Жорсткія гульні», то згадае, што гэтая этыкетка цалкам паўтарае адну з яго сцэн, у якой гераіні збіраюцца пацалавацца ў першы раз. Але чаму менавіта гэты вобраз абралі бровары ў якасці свайго «твару»? Мы спыталіся пра гэта ў аўтара канцэпцыі, а таксама ўладальніка піваварні Яраслава Шагбутдзінава.

«Па-першае, гэта прыгожа. Я не ведаю ніводнага чалавека, які б адмовіўся паглядзець, як цалуюцца дзве мілыя дзяўчыны. Па-другое, этыкетка адсылае да салодкага досведу пяшчотнага першага пацалунка. Ніякай правакацыі тут няма, для нас гэта проста жарт, заснаваны на назве», — распавёў Яраслаў «НН».

У працэсе варкі былі выкарыстаныя сок двух гатункаў спелых дынь (~ 80 кг на 300 літраў) і пару кілаграмаў перачнай мяты.

Дызайнерам вокладкі выступіў яго сябар Даржготаў Бум-Эрдэнэгійн, але скетч для яе рыхтаваў непасрэдна сам Яраслаў.

КК