Віцэ-спікер расійскай Думы супраць роўнасці: «Мы за жаночыя прывілеі»

Чыноўніца лічыць, што ў пагоні за гендарнай роўнасцю еўрапейскія краіны згубілі ветлівасць, далікатнасць, клопат, увагу, кампліментарнасць» у зносінах паміж мужчынамі і жанчынамі, піша ТАСС. У Расіі, лічыць яна, усё гэта ёсць.

21.11.2017 / 10:55

Ірына Яравая. Фота clubz.bg.

«Калі ўвогуле казаць пра папулярную цяпер тэму гендарнай роўнасці, я вам раскажу пра сваё стаўленне. Калі за мяжой я сустракаюся з калегамі, апантанымі ідэяй гендарнай роўнасці, і кажу, што мы супраць гендарнай роўнасці, яны насцярожваюцца. Я кажу: «Так, вы ведаеце, мы ў Расіі за жаночыя прывілеі. Барацьба за так званую гендарную роўнасць [на Захадзе] прывяла да таго, што на самой справе становішча жанчыны ў грамадстве дэвальвавалася», — такія думкі яна выказала на дыскусіі на тэму «Вялікая сям'я: так ці не?», арганізаванай у межах першага Усерасійскага маладзёжнага форуму Дзярждумы.

Nina.nn.by