Міністр аховы здароўя: Роды разам з мужам умацоўваюць сям'ю

Партнёрскія роды ўмацоўваюць сям'ю і павышаюць узровень узаемаадказнасці мужа і жонкі. Такое меркаванне выказаў міністр аховы здароўя Валерый Малашка, паведамляе БелТА.

09.11.2017 / 11:37

«Многія мужчыны сёння ходзяць на заняткі разам са сваімі жонкамі і рыхтуюцца да сакрамэнту нараджэння дзіцяці. Гэта тое, што ўмацоўвае сям'ю, прыхільнасць адно да аднаго ў маладых парах, а таксама ўзаемную адказнасць», — сказаў Валерый Малашка.

Паводле яго слоў, практычна любая радзільня пры жаданні мужа і жонкі можа арганізаваць правядзенне партнёрскіх родаў.

Nina.nn.by