Гатуем разам з «Суседзямі»: два хуткія ВІДЭАрэцэпты салатаў з рыбай

Калі маянэзныя салаты не дазваляе ўжываць філасофія здаровага ладу жыцця, а папулярныя «Цэзар» і «Грэчаскі» прыеліся, можна ўсяго толькі з дапамогай некалькіх новых інгрэдыентаў прыгатаваць смачныя і карысныя салаты, якія ўпрыгожаць не толькі штодзённы стол, але і святочны.

25.10.2017 / 09:42

Варыянт № 1: Салата з гарбушай і рукалай

Вам спатрэбяцца:

Распачынаем гатаванне.

Здрабніце лісты салаты, тое ж самае зрабіце з рукалай (не шкадуйце зелені: у хмурнае надвор’е яна радуе і вочы, і страўнік). Усю зялёную масу шчодра спырсніце бальзамічным воцатам і алеем. Далей можна дадаваць царыцу гэтай закускі — кансерваваную гарбушу. Здрабняем да эстэтычных вашаму воку памераў памідоры чэры, чысцім і наразаем перапяліныя яйкі. Дадаём новыя інгрэдыенты да раней падрыхтаваных, пасыпаем соллю і перцам па гусце. Не забываем усё гэта якасна перамяшаць.

Вуаля — смачная і карысная салата гатовая!

Варыянт № 2: Міланская салата з сёмгай

Вам спатрэбяцца:

Пачынаем гатаваць другую салату.

Загадзя адварыце пасту (не ператрымайце макароны ў кіпені). Пачысціце рыбу ад скуркі і парэжце яе на кавалачкі. Тое самае зрабіце з яблыкамі: пазбаўцеся цвёрдай скураной часткі і насення. Парэжце іх на кубікі ці палоскі — як вам больш падабаецца. Цяпер самы «плаксівы» момант: чысцім цыбулю ці даручаем гэта іншаму жалезнаму чалавеку. Пасля — здрабняем на тарцы. Змешваем усе інгрэдыенты разам, папярэдне дадаў алей, соль, перац.

Можна падаваць на стол!

Смачна есці!

*тлустым шрыфтам вылучаныя акцыйныя тавары сеткі «Суседзяў», якія з 25 кастрычніка можна набыць са зніжкай: гарбуша ўсяго за 3,19 рублёў і філе сёмгі за 5,29 рублёў.

Відэа і фота Волі Афіцэравай