Якія словы выкарыстоўваюць жанчыны і мужчыны, калі хлусяць
23.10.2017 / 11:48
Амерыканскія навукоўцы вызначылі тры словы, якія часцей за ўсё ўжываюць жанчыны і мужчыны, калі хлусяць, дакладвае The Times.
Для падману ў пісьмовай мове суразмоўніца з высокай імавернасцю будзе ўжываць прыслоўе «магчыма», займеннік «я» і дзеяслоў «старацца».
Пры гэтым жанчыны для хлуслівых выказванняў у сярэднім ужываюць 9,2 слова супраць 8 слоў у праўдзівых.
Мужчыны, у сваю чаргу, у гэтым жа выпадку часта ўжываюць прыслоўе «напэўна» і часціцу «канечне».
Спецыялісты таксама высветлілі, што першыя хлусяць часцей, чым другія.
Да падобных высноў аўтары прыйшлі, прааналізаваўшы статыстыку мабільнага дадатка, у якім 1703 удзельнікі эксперыменту ацэньвалі праўдзівасць тых ці іншых выказванняў.