Эльжбеце Радзівіл — 100! — унікальныя ФОТЫ
21 кастрычніка апошняя жыхарка Нясвіжскага замка Эльжбета Радзівіл спраўляе свой 100-гадовы юбілей.
21.10.2017 / 20:07
«Пані Эльжбета па-ранейшаму ў добрым гуморы, мае светлы розум і фенаменальную памяць, што да дэталяў нясвіжскай маладосці», — напісаў з гэтай нагоды Глеб Лабадзенка, які віншаваў княгіню па тэлефоне.
Эльжбета Радзівіл — дачка апошняга гаспадара Нясвіжскага замка Альбрэхта Радзівіла і англічанкі Дораці Паркер Дзікан.
Нарадзілася Эльжбета ў Лондане. Калі яе бацькі разышліся, Эльжбета жыла то з маці ў Вене, то з бацькам у Нясвіжы.
Альбрэхт Радзівіл быў перадапошнім нясвіжскім ардынатам. Ён памёр у снежні 1935 года, пахаваны ў крыпце Фарнага касцёла ў Нясвіжы.
З нагоды паважнай даты Глеб Лабадзенка апублікаваў архіўныя здымкі Эльжбеты Радзівіл.