Як галасавы памочнік разумее беларускую мову? — смешнае ВІДЭА

Галасавы сэрвіс працуе ў пошукавым дадатку «Яндэкса» на мабільных аперацыйных сістэмах Android і iOS.

12.10.2017 / 15:32

Як вядома, «Яндэкс» мае беларускую версію галоўнай старонкі, на мову перакладзеныя рубрыкі, мабільны дадатак «Яндэкс.Музыка» і яшчэ некалькі сэрвісаў. Складана у партала з рэкламай па-беларуску: пакуль што «Яндэкс.Дырэкт» не падтрымлівае мову.

Мы праверылі, як Аліса ўспрымае «на слых» беларускую мову. Ведаеце, усё не так дрэнна. Яна нават паабяцала яе падвучыць, а яшчэ расказала шмат цікавага пра мітынгі, міліцыю і гендар. Глядзіце самі:

Кацярына Карпіцкая, Воля Афіцэрава