Турыстка з Расіі недарэчна загінула, высунуўшыся топлес з аўто ВІДЭА

У сеціва трапіла відэа гібелі расійскай турысткі ў Дамініканскай Рэспубліцы.

12.10.2017 / 12:03

На запісу бачна, як жанчына ў адных майтках высоўваецца ў акно аўтамабіля, жартуе і смяецца. У канцы роліка, як сцвярджаецца ў паведамленні тэлеканала, расіянка зачапіла галавой дарожны знак і загінула.

Дамініканскае агенцтва «NOTICIAS SIN» паведамляе, што інцыдэнт адбыўся каля аэрапорта Пунта-Кана. Згодна з медыцынскім заключэннем, жанчына памерла ад мноства траўм і адкрытага пералому чэрапа.

Тэлеканал РЕН ТВ дадае, што загінулая не так даўно пераехала ў Маскву і займалася эскортам. У Дамінікану яна паляцела з новымі сяброўкамі. У яе засталося дзіця.

УШ