Натхненне: беларускамоўны інстаграм журналісткі Настассі Пілюгінай

Кожную сераду — новы герой!

04.10.2017 / 16:35

Штотыднёва мы дзелімся з вамі самымі талковымі профілямі. Для натхнення і не толькі.

Скажам шчыра, сённяшняя гераіня сама папрасілася да нас у рубрыку, і мы не маглі адмовіць. Настассі 21 год, яна актыўна падарожнічае, не можа без трэнажоркі і, галоўнае, вядзе інстаграм па-беларуску.

Ня ўсе беларусы ведаюць, што ў нас ёсьць альтэрнатыва саўковаму гербу зь венчыкам ад унітазу #пагоняпобач

Публикация от Anastasija Piliuhina (@piliuhina)

Сачыць за яе профілем — гэта, у пэўным сэнсе, як гартаць дадатковую стужку навін. Таму, калі вы здольныя ўспрымаць сур’ёзную інфармацыю ў інстаграме, вэлкам.

У краіне, дзе заробак $200 лічыцца добрым, усе абмяркоўваюць тэлефон, які каштуе больш за $1000 #appleevent #iphone8plus #iphone8 #iphoneX

Публикация от Anastasija Piliuhina (@piliuhina)

Чаму Беларуская чыгунка дагэтуль называецца беларускай, калі прозьвішчы на квітках прынцыпова пішуцца па-расейску❓ #жывеБЧ

Публикация от Anastasija Piliuhina (@piliuhina)

Розавы закат, забяры эта ўрэмя назад #nofilter

Публикация от Anastasija Piliuhina (@piliuhina)

‪Настаў час, калі можна хадзіць у кароценькіх вышыванках ‬

Публикация от Anastasija Piliuhina (@piliuhina)

Заўжды чытаю Алексіевіч, калі трэба зрабіць жорсткую перазагрузку сваіх думак

Публикация от Anastasija Piliuhina (@piliuhina)

Мы губляем Віцебск, спадарства 1️⃣ Гэта мой горад. 2️⃣ І тут ня месца сьцягу чуземцаў, якія увесь час марылі захапіць беларускія землі. 3️⃣ Часам у іх гэта атрымоўвалася(

Публикация от Anastasija Piliuhina (@piliuhina)

Знайшла кавалак першай газэты ў якой я працавала. Ды наогул гэта мая першая праца. Бабуля была ў штаце, а я заўжды была побач, дапамагала ды натхняла. А яна плаціла мне мае першыя тысячы, каб усё было па-даросламу. Гэта віцебскай газэта абвестак, якая выдаецца дагэтуль. На пачатку 2000-х у ёй было шмат беларускамоўнай рэклямы. . . . I started worked in Media in the beginning of 2000th. My granny worked on this newspaper

Публикация от Anastasija Piliuhina (@piliuhina)

Люблю такія цішоткі, у якіх натоўп зьвяртае ўвагу на мяне #жывебеларусь #symbalby

Публикация от Anastasija Piliuhina (@piliuhina)

Жыве яна - не загiну я. #Vinsent - Каго любiш #жывебеларусь #пагоняпобач

Публикация от Anastasija Piliuhina (@piliuhina)

Nina.nn.by