Барак і Мішэль Абамы святкуюць 25-годдзе шлюбу — ФОТА з вяселля

Мішэль Абама павіншавала экс-прэзідэнта ЗША Барака Абаму з 25-годдзем сумеснага жыцця. Кранальнае паведамленне былая першая лэдзі размясціла ў твітары, суправадзіўшы яго здымкам з вяселля.

03.10.2017 / 18:05

Happy 25th anniversary @barackobama. A quarter of a century later, you're still my best friend & the most extraordinary man I know. I you. pic.twitter.com/y0nevQmatB

— Michelle Obama (@MichelleObama) 3 октября 2017 г.

«Праз чвэрць стагоддзя ты па-ранейшаму мой найлепшы сябар і самы незвычайны чалавек, якога я ведаю. Я кахаю цябе», — напісала Мішэль.

Барак і Мішэль Абама ажаніліся 3 кастрычніка 1992 года. У іх дзве дачкі: Малія, якая нарадзілася ў 1998 годзе, і Наташа (нарадзілася ў 2001).

Nina.nn.by