У Чэхіі абралі «Міс твар 2017» — ФОТЫ канкурсантак

У Чэхіі прайшоў фінал конкурсу прыгажосці Miss Face 2017, паведамляюць мясцовыя СМІ.

03.10.2017 / 16:53

Пераможцай конкурсу стала 18-гадовая бландзінка Катэржына Касанава з горада Семілы.

За перамогу ў Miss Face 2017 дзяўчына атрымала ў падарунак магчымасць прадстаўляць Чэхію на міжнародным конкурсе прыгажосці Miss International, а таксама гадавое бясплатнае карыстанне аўтамабілем і кватэрай у цэнтры Прагі, залаты пярсцёнак, ваўчар на стаматалагічныя і касметалагічныя паслугі.

Другое месца заваявала 18-гадовая студэнтка Крысціна Лангава з горада Брунтала.

Бронза конкурсу дасталася Даніэль Заляшакавай з пасёлка Жаляніцы.

Miss Face заснавала чэшская мадэль Таццяна Макаранка ў 2010 годзе. У конкурсе могуць узяць удзел дзяўчаты ва ўзросце ад 17 да 25 гадоў. Адметная асаблівасць спаборніцтваў — прэтэндэнткам не выстаўляюць ніякіх абмежаванняў па росце і параметрах фігуры. Галоўную ролю адыгрываюць рысы твару, абаянне і агульнае ўражанне ад выступленняў канкурсантак.

Nina.nn.by