Пакуль сезон. Гэты шыкоўны пірог са слівамі варта спячы як найхутчэй

Гэты пірог аўтарства вядомай стваральніцы кулінарных кніг Доры Грынспэн я прапаную спячы як найхутчэй: цалкам імаверна, што вам захочацца паўтарыць яго не раз і не два, пакуль на слівы яшчэ сезон.

30.09.2017 / 12:38

Спалучэнне водараў, тэкстур і смакаў у ім проста неймавернае, асабліва калі ўзяць цэлы кардамон і самастойна змалоць духмяныя зярняткі ў ступцы.

Калі любіце больш ягад у выпечцы, вазьміце вялікую плоскую форму і кладзіце слівы шчыльненька. Калі вам важнейшае цеста (а тут яно сапраўды вельмі смачнае незалежна ад сліў), можна ўзяць форму паменш, але вышэйшую. У любым выпадку, упэўненая, вынік вас парадуе. 

Вам спатрэбіцца:

Як рабіць:

1. Парэзаць слівы напалам, выняць косткі.

2. Масла крыху ўзбіць, дадаць цукар, узбіваць разам каля дзвюх хвілін. Дадаць па адным яйкі, узбіваючы пасля кожнага яшчэ па хвіліне.

3. Дадаць алей і цэдру апельсіна, добра перамяшаць міксерам. 

4. У асобнай місцы змяшаць муку, соль, разрыхляльнік і кардамон.

5. Высыпаць муку з дадаткамі ў масляную сумесь, хутка перамяшаць.

6. Выкласці цеста ў змазаную маслам і прысыпаную мукой форму, разраўняць. Выкласці слівы разрэзам уверх.

7. Пячы каля 40 хвілін на 180ᵒС.

Чытайце таксама:

Калі ўсё прыелася, то грушава-міндальныя кексы вас прыемна здзівяць

Юлія Міцкевіч