На Філіпінах нельга будзе прымушаць жанчын насіць абцасы на працы

Філіпінскім кампаніям цяпер нельга прымушаць жанчын хадзіць на працы ў абутку з высокімі абцасамі, бо, на думку прафсаюзаў, гэта — сапраўдны сэксізм, які не ўлічвае пакуты кабет.

25.09.2017 / 22:23

Фота: znaj.ua.

Пастанова тычыцца як тых, хто працуе ў гандлёвых цэнтрах, гасцініцах, так і сцюардэс. Па інфармацыі мясцовых прафсаюзаў, якія і сталі ініцыятарамі новых правіл, яны ўступяць у сілу 29 верасня.

Не больш за 2,5 см — такой будзе норма для філіпінак і іх працадаўцаў. Але калі першым зручна і на абцасах, ніхто не будзе супраць.

Такім чынам, Філіпіны сталі першай краінай, дзе на агульнанацыянальным узроўні забаронены прымус да працы на абцасах.

КК паводле rtvi.com