Пакуль сезон: лукі беларусаў на роварах
На мінулым тыдні Беларусь, як і 42 краіны з усяго свету, брала ўдзел у Еўрапейскім тыдні мабільнасці, даказваючы, што ровар — гэта не толькі экалагічна, але і зручна.
25.09.2017 / 10:46
Моду на ровары падкрэслівае і яшчэ адзін праект, #minskbikestyle, што стартаваў нядаўна. У яго межах людзі выкладваюць свае модныя фотаздымкі на роварах і распавядаюць, чаму яны лічаць, што гэта транспарт, на якім можна ездзіць і ў звычайным адзенні. Да праекту далучыліся і іншыя гарады.
Пакуль на вуліцы пануе добрае надвор’е, прапануем браць прыклад з гэтых вось людзей.
Падпісацца на інстаграм Нашай Ніны раім тут.