Беларускі скардзяцца на сэксісцкую рэкламу і дыскрымінацыю ЛІЧБЫ

Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын «Яе правы» падзяліўся цікавымі дадзенымі: яго юрысткі падсумавалі, з якімі праблемамі на іх інфалінію цягам апошніх 15 месяцаў найчасцей звярталіся беларускі.

20.09.2017 / 19:28

На аснове 497 падсумаваных зваротаў, са згоды юрыстак цэнтра, публікуем інфаграфіку, якая дапаможа лепш разумець рэаліі нашай сучаснасці.

Актыўней за астатніх да юрыстак звярталіся мінчанкі і жыхаркі вобласці (68,7%). У асноўным гэта жанчыны ва ўзросце 31-40 гадоў (43% з агульнай колькасці), 75 працэнтаў з іх маюць дзіця, 27,5% — знаходзяцца ў шлюбе, 26% — у разводзе, а 12% не замужам — такі вось складваецца партрэт.

Цікава, што апошнім часам асабліва павялічылася колькасць зваротаў, звязаных з дыскрымінацыяй у працоўнай сферы і праяўленнем сэксізму ў мас-медыя.

Кацярына Карпіцкая, інфаграфіка Волі Афіцэравай