Скандальная гераіня расійскага інтэрнэту Дзіяна Шурыгіна выходзіць замуж

Скандальная гераіня расійскага інтэрнэта Дзіяна Шурыгіна выходзіць замуж. Яе абраннікам стаў супрацоўнік Першага расійскага канала.

28.08.2017 / 11:23

Гісторыю Дзіяны Шурыгінай абмяркоўвалі ўсе расійскія СМІ. Яна «праславілася» тым, што яе на вечарынцы згвалціў знаёмы. Аднак грамадская думка была, хутчэй, на баку хлопца — маўляў, Дзіяна вінаватая сама.

З 29-гадовым аператарам Андрэем Шлягіным дзяўчына пазнаёмілася падчас здымак праекта для YouTube-канала тэлевядучага Андрэя Малахава.

Рэгістрацыя шлюбу прызначаная на кастрычнік.

Nina.nn.by