Беларуская біятланістка нарадзіла першынца

Беларуская біятланістка Настасся Кінунен (Дубарэзава), якая ў снежні 2016 года пакінула нацыянальную зборную праз цяжарнасць, на старонцы «Укантакце» паведаміла пра нараджэнне дзіцяці.

21.08.2017 / 13:14

Колькі я розных пачуццяў мела ўчора [18.08]… Але гэты дзень не забудзецца ніколі!!! Нараджэнне дзіцяці, — напісала Настасся. Яна таксама напісала пра тое, што ўжо вярнулася з бальніцы дадому.

Улетку 2016 года Дубарэзава выйшла замуж за фіна і ўзяла прозвішча мужа (Кінунен).

Nina.nn.by