«Сцеражыцеся, зводзіць мужоў з сям'і!» Як у Гродне змагаюцца са здрадамі

як вам такая схема помсты?

На гродненскіх прыпынках з'явіліся вось такія абвесткі з «антырэкламай»: фотаздымак маладой дзяўчыны, яе нумар тэлефона і крык той, каго пакрыўдзілі. Яго моц выяўляецца ва ўжытым капслоку ды колькасці клічнікаў. 

19.06.2017 / 17:30

«Гэтая беспрынцыповая асобіна зводзіць мужоў з сям'і. Яе не спыняць ні малое дзіця, ні цяжарная жонка, будзьце пільныя!», — прагнучы помсты, пацярпелы бок нават дадаў нумар тэлефона крыўдніцы.

Мы датэлефанаваліся дзяўчыне з фотаздымка, каб высветліць, чым адгукнуліся ёй абразлівыя аб’явы з яе нумарам тэлефона. Прадстаўляцца і неяк каментаваць сітуацыю яна адмовілася, адзначыла толькі, што ёй ужо не раз тэлефанавалі, але нічога дрэннага не казалі:

«Я не збіраюся ні перад кім апраўдвацца, калі гэта дама вырашыла зрабіць такую рэч — хай будзе на яе сумленні. Я гэтую праблему вырашу, вы не перажывайце».

Як гераіня будзе разбірацца з жыццёвым драматычным казусам — для нас застанецца загадкай. Але больш цікава, што ў гэтай сітуацыі зробіць мужчына ды што зробяць з ім.

КК